• Памятник Н.П.ЧалогоПамятник Н.П.Чалого
  • Городская площадьГородская площадь
  • Гостиница ПрипятьГостиница Припять
  • Агрогородок ЛясковичиАгрогородок Лясковичи
Главная -  Новости -  Новости района

Візіт клопату і падтрымкі

27.04.2021

Прыёмы  грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб дэпутатам Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў ад Прыпяцкай выбарчай акругі № 48, начальнікам  Гомельскага абласнога ўпраўлення ААТ “ААБ Беларусбанк” № 300 Аляксандрам  Архіпенка не рэдкасць у нашым раёне.
У межах візіту на Петрыкаўшчыну Аляксандрам Іванавічам былі запланаваны асабістыя прыёмы у Галубіцкім і Конкавіцкім сельвыканкамах. На прыём да дэпутата абласнога Савета ў Конкавічах завітаў Васілій Фёдаравіч, інвалід другой групы. Мужчыну хвалявала шэраг надзённых пытанняў арганізацыі жыццядзейнасці насельніцтва, галоўным з якіх было аказанне кваліфікаваных медыцынскіх паслуг вузкімі спецыялістамі. Вядома, што на сённяшні дзень у раёне стаіць пытанне дэфіцыту медыцынскіх кадраў, большай часткай абумоўленае жыллёвай праблемай. Аднак, як пазначыў старшыня райсавета Сяргей Макарэвіч, ужо сёлета “Белкаліем” у новабудоўлях будзе выдзелена 14 службовых кватэр выключна для медыкаў. Сваё садзеянне ва ўзняцці пытання камплектавання раёна медыцынскімі кадрамі на ўзроўні аблздраву прапанаваў і Аляксандр Архіпенка.
Акрамя гэтага дэпутат наведаў ААТ “ААБ Беларусбанк” № 320, дзе пазнаёміўся з работай усіх аддзелаў, загружанасцю аперацыйнай залы, пацікавіўся запатрабаванымі паслугамі па крэдытаванні.
Не лішнім будзе зазначыць той факт, што ў межах дэпутацкага візіту было і  аказанне спонсарскай дапамогі. Так, Конкавіцкаму сельскаму Савету Аляксандрам Архіпенкам былі ўручаны 5 сучасных камп’ютараў і лазерны прынтар.