• Гостиница ПрипятьГостиница Припять
  • Городская площадьГородская площадь
  • Агрогородок ЛясковичиАгрогородок Лясковичи
  • Памятник Н.П.ЧалогоПамятник Н.П.Чалого
Главная -  Новости -  Новости района

Вынікі конкурсаў – паказчык работы

04.06.2021

Днямі сустрэліся з намеснікам дырэктара школы-інтэрната з цяжкімі парушэннямі маўлення Валянцінай Ермалінскай. Спецыяліст установы адукацыі распавяла пра вынікі працы за вучэбны год.
У фае ўстановы сабраліся дзеці, іх звонкія галасы пераклікаюцца адзін з адным. Атмасфера святочная – хутка летнія канікулы.
– Нашы выкладчыкі цэлы год нястомна працавалі, – пачала размову ў час нашай сустрэчы Валянціна Ермалінская. – За год было зроблена шмат работы – гэта, як у плане арганізацыі адукацыйнага працэсу, так і ў плане адпачынку нашых навучэнцаў. Дапамаглі нам пераканацца ў гэтым вынікі конкурсаў, якія спрыяюць творчаму, крэатыўнаму і адукацыйнаму развіццю.
Так, навучэнец 8 класа Канстанцін Марціновіч на 18 абласным дыстанцыйным конкурсе “Зялёны вітамін” атрымаў дыплом за актыўны ўдзел. Аляксей Сцепаненка атрымаў дыплом І ступені на міжнароднай алімпіядзе ў горадзе Самара “Усё аб усім”. Тут жа дыплом ІІ ступені атрымала Анастасія Сцепаненка.
У сакавіку бягучага года нашы вучні прынялі ўдзел у рэгіянальным конкурсе малюнка “Пра што мараць дзеці”, які праходзіў сярод дзяцей з дзіцячых дамоў, прытулкаў і іншых спецыяльных устаноў вобласці.
У катэгорыі “Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва” Дыплом І ступені атрымала Галіна Перарэжка, дыплом ІІ ступені – Аляксандра Халадок і Дар’я Міхайлоўская. У катэгорыі “Жывапіс/графіка” дыплом ІІ ступені атрымаў Максім Галеня, дыплом ІІІ ступені – Наталля Волкава і Яраслаў Рог.
Таксама дзеці прынялі актыўны ўдзел у рэспубліканскай акцыі “Тыдзень лесу”, “Нашай рацэ – наш клопат”.
Хацелася б падзякаваць тым, каму мы абавязаныя поспехам –педагогам Галіне Адамоўскай, Алене Шпігановіч, Людміле Піскун, Алене Прышчэпавай, Алене Рабушок, Ірыне Пашук. І пажадаць, каб усе мары здзейсніліся і летні адпачынак быў на карысць!
Наталля ЧАРНЯЎСКАЯ. Фота аўтара