• Агрогородок ЛясковичиАгрогородок Лясковичи
  • Памятник Н.П.ЧалогоПамятник Н.П.Чалого
  • РайисполкомРайисполком
  • Площадь городаПлощадь города
Главная -  Новости -  Новости района

З павагай да прыроды

22.01.2019

27 снежня ў Мінску адбылася цырымонія ўзнагароджання пераможцаў Рэспубліканскага экалагічнага конкурсу ідэй “Прырода малой радзімы”, прысвечанага Году малой радзімы.

Конкурс праводзіўся рэдакцыяй часопіса “Родная прырода” разам з Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

У конкурсе прынялі ўдзел больш 80 навучэнцаў і педагогаў. І сярод іх – навучэнка сярэдняй школы № 1 Ганна Заяц. Яна не толькі прыняла ўдзел, але стала пераможцай. Даследчай рабоце “Таямніца смеццевага вядра”, якую напісала Ганна разам са сваім настаўнікам Алегам Перарэжкам, прысуджана ІІІ месца сярод індывідуальных работ. У працы дзяўчынка падняла праблему паасобнага збору смецця.

Дыплом разам з падарункам уручыў Ганне намеснік міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй Хмель. Пры сустрэчы Андрэй Валер’евіч адзначыў: “Для ўсіх нас пытанні экалогіі вельмі важныя, бо без надання ўвагі гэтаму накірунку будучыня любой дзяржавы бесперпектыўная і немагчымая. Міністэрства прыродных рэсурсаў разам з калегамі вялікую ўвагу надае экалагічнай адукацыі маладога пакалення, бо падрыхтоўка прафесійных кадраў у любой сферы дзейнасці неабходна яшчэ са студэнцкай лаўкі, са школы, з дзіцячага садка”.

Марына ЖУКАВЕЦ