Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Галоўная / Зварот грамадзян і юрыдычных асоб / Звароты грамадзян і юрыдычных асоб

Звароты грамадзян і юрыдычных асоб

Інфармуем, што дадзены рэсурс функцыянуе да 1 студзеня 2023 г.уключна.

Пачынаючы з 2 студзеня 2023 г. падача электронных зваротаў будзе ажыццяўляцца з дапамогай дзяржаўнай адзінай (інтэграванай) рэспубліканскай інфармацыйнай сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб", размешчанай па адрасе https://обращения.бел




ПЕТРЫКАЎСКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

Адрас: вул. Гагарына, 15 г. Петрыкаў-247940
ТЭЛЕФОН ПРЫЁМНАЙ: 8 (02350) 2-70-20
ЭЛЕКТРОННАЯ ПОШТА:
office@petrikov.gov.by (справаводства)
info@petrikov.gov.by (на сайт)

Інтэрнэт-САЙТ: http://www.petrikov.gomel-region.by

РЭЖЫМ РАБОТЫ:

панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30, (абед з 13.00 да 14.00)
Выхадныя дні: субота, нядзеля

Вышэйстаячы дзяржаўны орган

ГОМЕЛЬСКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

Адрас: праспект Леніна, 2 г. Гомель – 246050
факс: +375 232 33-45-19 (для дзелавой карэспандэнцыі)
Інтэрнэт-САЙТ: http://www.gomel-region.by
E-mail: kanc@oblispolkom-gomel.by (для дзелавой перапіскі)

РЭЖЫМ РАБОТЫ:

панядзелак-пятніца 8.30-17.30, (перапынак 13.00-14.00)
Выхадныя дні: субота, нядзеля

Гарачая лінія райвыканкама

Тэл. 8 (02350) 2 70 82

Панядзелак-пятніца: з 9.00 да 13.00, з 14.00 да 17.00

Праца са зваротамі

Паважаныя наведвальнікі інтэрнэт-сайта Петрыкаўскага раённага выканаўчага камітэта! У дадзеным раздзеле сабрана інфармацыя аб усіх спосабах звярнуцца ў Петрыкаўскі райвыканкам.

У адпаведнасці з артыкулам 3 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб»:

Грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія знаходзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства маюць права на зварот у арганізацыі шляхам падачы пісьмовых, электронных або вусных зваротаў, а таксама да індывідуальных прадпрымальнікаў шляхам унясення заўваг і (або) прапаноў у Кнігу заўваг і прапаноў;

Юрыдычныя асобы Рэспублікі Беларусь, індывідуальныя прадпрымальнікі, якія знаходзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь прадстаўніцтва замежных арганізацый, маюць права на зварот у арганізацыі шляхам падачы пісьмовых (за выключэннем заўваг і (або) прапаноў, якія ўносяцца ў Кнігу заўваг і прапаноў), электронных або вусных зваротаў.

Пісьмовыя звароты

Патрабаванні, што прад'яўляюцца да пісьмовых зваротаў, вызначаны артыкулам 12 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб».
Пісьмовыя звароты могуць накіроўвацца заяўнікамі па адрасе:
Гагарына, 17, г. Петрыкаў, 247940, Гомельскай вобласці.

Вусныя звароты

Вусныя звароты выкладаюцца заяўнікам у ходзе прыёму.

Пры вусным звароце заяўнікі павінны прад'явіць дакумент, які сведчыць асобу. Прадстаўнікі заяўнікаў павінны прад'явіць таксама дакументы, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы.

Звесткі аб часе і Парадку прыёму грамадзян, індывідуальных прадпрымальнікаў і прадстаўнікоў юрыдычных асоб кіраўніцтвам Петрыкаўскага раённага выканаўчага камітэта размешчаны ў раздзеле «графік прыёму грамадзян».

Правы і абавязкі заяўнікаў, а таксама абавязкі арганізацый, у якія паступілі звароты, вызначаны артыкуламі 7, 8, 9 Закона Рэспублікі Беларусь " Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб»

Парадак абскарджання адказаў, прынятых па зваротах, і рашэнне аб пакіданні зваротаў без разгляду па сутнасці вызначаны артыкулам 25 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб».