Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Петрыкаўскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
7 красавіка 2020

Лета павінна быць карысным



Апошняя пятніца месяца сабрала на нараду ў вялікай зале райвыканкама кіраўнікоў арганізацый і прадпрыемстваў раёна.
Сярод пытанняў, якія былі заслуханы ў гэты дзень, значыліся наступныя: пра меры па выкараненні парушэнняў, выяўленых у час праверкі выканання бюджэтнага заканадаўства, пра стан работы па прафілактыцы рэцыдыўнай злачыннасці на тэрыторыі раёна, пра арганізацыю ідэалагічнай работы ў працоўных калектывах арганізацый і прадпрыемстваў раёна, пра арганізацыю карыснай занятасці навучэнцаў і моладзі ў летні перыяд 2020 года.
Па першым пытанні начальнікам фінансавага аддзела Валянцінай Вашкевіч была адзначана недастатковая работа шэрагу ўстаноў раёна па прыняцці мер, накіраваных на эфектыўнае і рацыянальнае выкарыстанне бюджэтных і іншых дзяржаўных сродкаў, па ўмацаванні фінансавай дысцыпліны.
Што тычыцца арганізацыі ідэалагічнай работы, то ў дакладзе намесніка старшыні райвыканкама Святланы Сянько быў адзначаны станоўчы вопыт ДЛГУ “Петрыкаўскі лясгас” (дырэктар Юрый Апановіч) і УП “Палессе-Аграінвест” (дырэктар Міхаіл Капінскі). Рашэннем райвыканкама гэтыя прадпрыемствы былі прызначаны базавымі для правядзення стажыроўкі ідэалагічных кадраў раёна.
Разам з тым недастатковай прызнана ідэалагічная работа ў калектывах ААТ “Петрыкаўскі КБА”, “Агра-Слабада”, “Рыбгас “Трэмля”, КСУП “Кашэвічы”, перасоўнай механізаванай калоны №4 ААТ “Гомельсаўгасбуд”. 
Кіраўнікам рэкамендавана шырэй прымяняць сучасныя формы маральнага і матэрыяльнага стымулявання працы работнікаў, правесці работу па стварэнні належных сацыяльна-бытавых умоў для работнікаў на ўсіх вытворчых падраздзяленнях, а таксама актывізаваць спартыўна-масавую, грамадска-культурную, аздараўленчую работу сярод членаў працоўных калектываў, з абавязковым удзелам каманд ад працоўных калектываў у раённых мерапрыемствах.
Аддзелу ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама дадзена даручэнне працягнуць практыку штомесячнага маніторынгу арганізацыі ідэалагічнай работы, пры гэтым аказваць неабходную арганізацыйна-метадычную дапамогу па ўдасканаленні ідэалагічнай работы ў арганізацыях раёна.
Што да карыснай летняй занятасці навучэнцаў, то, як зазначыла Святлана Сянько, на базе ўстаноў агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі плануецца арганізаваць лагеры з дзённым і кругласутачным знахо-джаннем, работу валантёрскіх маладзёжных клубаў для рэа-лізацыі праекта “Школа – тэрыторыя здароўя”, а таксама правесці эстафету-велапрабег па месцах баявой славы, размешчаных на тэрыторыі раёна, акрамя гэтага будзе забяспечана работа дваровых пляцовак “Рабяты з нашага двара”, рэалізацыя раённага праекта “Лета з кнігай”. Да таго ж шэраг устаноў адукацыі плануе арганізацыю лагераў працы і адпачынку для працаўладкавання непаўналетніх.

Да спіса навін