Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Петрыкаўскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
25 чэрвеня 2020

Кропкі смутку сярод жывапісных мясцін


У панядзелак, 22 чэрвеня, адбылося ўскладанне вянкоў да помнікаў з нагоды Дня памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны.
Менавіта ў гэты дзень 79 гадоў таму пачаўся час ліхалеццяў. Гэтыя 4 гады падзялілі жыццё большасці лю-дзей і гісторыю краін на “да” і “пасля”.
А 11 гадзіне ў парку сабраліся прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў райарганізацый: саюза ветэранаў, саюза ветэранаў вайны ў Афганістане, асацыяцыі былых непаўналетніх вязняў фашызму, саюза афіцэраў. Таксама на цырымоніі прысутнічалі ваенкам Петрыкаўскага раёна Аляксандр Адамоўскі і намеснік старшыні райвыканкама Святлана Сянько.
Усклаўшы вянок да помніка ахвярам фашызму ў гарадскім парку, дэлегацыя накіравалася да суднабудаўнічага завода. Тут, ля чорнага абеліска з шасціканцовай зоркай, што маўкліва нагадваў пра забойства звыш трох тысяч мясцовых жыхароў, кветкамі і хвілінай маўчання ўшанавалі памяць землякоў. Наступным прыпынкам быў помнік загінулым на месцы масавых расстрэлаў мясцовых жыхароў у паўночнай частцы горада, дзе месцілася раней бойня. Непадалёк, на могілках ва ўрочышчы Гарыцы, яшчэ адно памятнае і разам з тым трагічнае месца – апошні прытулак расстраляных і замардаваных у 1941-1945 гадах мясцовых яўрэяў.
Апошнім пунктам памятнага наведвання стаў помнік, што знаходзіцца паблізу ад дарогі Петрыкаў – Капцэвічы. На гэтым месцы на ўзлеску, кроках у сарака ад транспартнай магістралі, восенню 1941 года былі закатаваныя 25 яўрэяў.


Да спіса навін