Выпускнікі гімназіі адзначылі канец навучальнага года

Апошні званок сёння празвінеў у гімнізіі. Па добрай традыцыі на ўрачыстасці былі адзначаны вучні, што на працягу года баранілі гонар сваёй навучальнай установы і займалі прызавыя месцы на конкурсах, алімпіядах і спаборніцтвах рознага ўзроўню.
Асабістая ўвага на апошнім званку была нададзена выпускнікам, якія, у сваю чаргу, дзякавалі настаўнікам. Зразумела, не абышлося без школьнага вальса, кветак і паветраных шароў. Творчы падарунак арганізавалі і бацькі выпускнікоў, выканаўшы кранальныя песні.
Са словамі віншавання выступіла намеснік старшыні райвыканкама Святлана Сянько, яна пажадала вучням паспяхова крочыць і надалей у жыцці, не забываць родную Петрыкаўшчыну!
Больш падрабязна
http://petrikov.by/vypuskn-k-g-mnaz-adznachyl-kanets-navuchalnaga-goda/