13 сакавіка 2023
Скараючы ваду, узнімаецца да вяршыняў

Пералічыць усе дасягненні нашай вясляркі на байдарцы не хопіць, пэўна, і
старонкі нашай газеты. Калі гаварыць сціслай мовай фактаў – Марына
Літвінчук з’яўляецца срэбранай і 2-разовай бронзавай прызёркай
Алімпійскіх гульняў, 6-разовай чэмпіёнкай свету і 7-разовай чэмпіёнкай
Еўропы. Акрамя гэтага, Марына Віктараўна шмат разоў святкавала перамогу
на міжнародных студэнцкіх спаборніцтвах, універсіядах, Еўрапейкіх
гульнях і, вядома, нацыянальных турнірах. Колькасць медалёў жанчыны
налічвае звыш дзвюх соцень.
Больш падрабязна http://petrikov.by/skarayuchy-vadu-uzn-maetstsa-da-vyarshynya/