15 сакавіка 2023
ВІНШУЕМ ЖЫХАРОЎ ПЕТРЫКАЎШЧЫНЫ З ДНЁМ КАНСТЫТУЦЫІ!

Асноўны Закон Рэспублікі Беларусь служыць надзейным арыенцірам
дзяржаўнай палітыкі. Мы па праву ганарымся сваёй Канстытуцыяй, якая
ўвабрала ў сябе лепшыя традыцыі, дасягненні нацыянальнага заканадаўства
і адпавядае міжнародным стандартам.
Жадаем, каб кожны беларус адчуваў сваю роўнасць, запатрабаванасць і
значнасць, а перад намі былі адкрыты ўсе дарогі і гарызонты да светлай і
добрай будучыні. Новых працоўных здзяйсненняў, упэўненасці ў дасягненні
пастаўленых задач.
Памятайце і шануйце сваю гісторыю, законы сваёй краіны, каб паміж намі
заўсёды былі згода, павага і паразуменне.
Аляксандр КОХАН, старшыня раённага выканаўчага камітэта
Сяргей МАКАРЭВІЧ, старшыня раённага Савета дэпутатаў