Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Петрыкаўскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны вобласці
16 мая 2024

Гандбалісткі "Гомеля" і "БНТУ-БелАЗа" выйшлі ў фінал жаночага чэмпіянату Беларусі

Гандбалісткі "Гомеля" і "БНТУ-БелАЗа" перамаглі ў паўфінальных серыях і сталі фіналісткамі жаночага чэмпіянату Беларусі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Цяперашнія чэмпіёнкі краіны гамяльчанкі ў паўфінале двойчы абыгралі брэсцкі клуб "Вікторыя-Бярэсце" - 41:29 (дома) і 32:25 (у гасцях). Уладальнік сярэбраных медалёў "БНТУ-БелАЗ" таксама не адчуў сур'ёзных праблем у гульнях з гродзенскай "Гараднічанкай" - 36:29 (дома) і 31:24 (у гасцях). Матчы залатой серыі да дзвюх перамог адной з каманд пройдуць 19, 25 і пры неабходнасці 29 мая. У гэтыя ж дні няўдачнікі паўфінальных баталій разыграюць бронзавыя ўзнагароды 32-га нацыянальнага першынства. У мінулым сезоне медальныя серыі былі такімі ж. Гандбалісткі "Гомеля" двойчы абыгралі "БНТУ-БелАЗ" (34:30 і 40:32) і заваявалі свой шосты чэмпіёнскі тытул. У актыве "БНТУ-БелАЗа" 24 залатыя ўзнагароды, адзін раз чэмпіёнкамі былі спартсменкі "Гараднічанкі".

У спаборніцтвах мужчын у гэтым сезоне свой 16-ы чэмпіёнскі тытул заваяваў "Мяшкоў Брэст", які тройчы запар абыграў у залатой серыі мінскі СКА. Уладальнікамі бронзавых узнагарод сталі гандбалісты гродзенскага "Кронана", якія адолелі ў серыі за трэцяе месца сталічны БДУФК-СКА. Роўна праз тыдзень у Брэсце мужчынскія каманды пачнуць барацьбу за Кубак Беларусі. У паўфіналах 22 мая "Мяшкоў Брэст" згуляе з "Кронанам", а СКА сустрэнецца з БДУФК-СКА. Пераможцы паўфінальных гульняў 23 мая разыграюць галоўны прыз.-0-

БЕЛТА - Навiны Беларусi

Да спіса навін