Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Петрыкаўскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны вобласці
7 ліпеня 2020

"Краявiды роднага Палесся" Міхаіла Пранішнікава прадставяць на выставе ў Гомелі

7 ліпеня, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Персанальная выстава жывапісу "Краявіды роднага Палесся" мастака Міхаіла Пранішнікава пачне работу 9 ліпеня ў Гомелі ў карціннай галерэі Г.Х. Вашчанкі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў дзяржаўнай установе.

У экспазіцыі прадстаўлена амаль 40 работ майстра. Яны былі створаны ў перыяд з сярэдзіны 1990-х да 2020 года. Выстава правядзе гледачоў па гарадах і вёсках, лугах і балотах беларускага Палесся, раскажа пра побыт і штодзённыя клопаты людзей, якія там жывуць.

Назвы карцін часта перадаюць іх сюжэт - "Вечар", "Раніца. Купальшчыца", "Ускраіна Чыркавіч", "Поўдзень", "Пастушка". Большасць палотнаў напісана ў найлепшых класічных традыцыях рэалістычнага жывапісу.

У галерэі адзначылі, што практычна ўсе творы Міхаіла Пранішнікава маюць карцінную завершанасць. Гэта сведчыць аб кампазіцыйнай дакладнасці, уменні таленавіта ўбачыць, адчуць і ўвасобіць самае галоўнае.

Работы Міхаіла Пранішнікава былі прадстаўлены на выставах не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі. Аўтар - удзельнік міжнародных пленэраў. У 2018 годзе прыняты ў Беларускі саюз мастакоў.

Выстава "Краявіды роднага Палесся" ў карціннай галерэі Г.Х. Вашчанкі будзе працаваць да пачатку жніўня.-0-

Да спіса навін