Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Петрыкаўскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны вобласці
9 сакавіка 2023

Мінпрацы: на датэрміновае распараджэнне сродкамі сямейнага капіталу пададзена больш за 68 тыс. заяў

9 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Па стане на 1 сакавіка на датэрміновае распараджэнне сродкамі сямейнага капіталу пададзена 68 187 заяў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

На мэты паляпшэння жыллёвых умоў пададзена 57 030 заяў, на атрыманне медпаслуг - 6507, адукацыі - 4646, набыццё тавараў для інвалідаў - 4.

Прынята 66 040 рашэнняў аб датэрміновым распараджэнні сродкамі сямейнага капіталу, з іх у Брэсцкай вобласці - 14 142, Віцебскай - 6453, Гомельскай - 10 523, Гродзенскай - 7894, Мінскай - 11 306, Магілёўскай - 6648, Мінску - 9074.

На 1 сакавіка 2023 года для шматдзетных сем'яў адкрыта 123 876 дэпазітных рахункаў "Сямейны капітал": 82,6 тыс. дэпазітных рахункаў на суму $826 млн і 41,3 тыс. дэпазітных рахункаў на суму Br990,5 млн.

Сямейны капітал назначаецца шматдзетным сем'ям пры нараджэнні (усынаўленні, удачарэнні) трэцяга або наступнага дзіцяці.

На дзяцей, якія нарадзіліся (усыноўлены, удачароны) з 1 студзеня па 31 снежня 2023 года, памер сямейнага капіталу складае Br29 950.-0-

БЕЛТА - Навiны Беларусi

Да спіса навін