Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Петрыкаўскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны вобласці
4 мая 2023

Мінтранс: пасля спынення фінансавання ЕБРР ні на адным аб'екце работы не спыніліся

4 мая, Калінкавіцкі раён /Кар. БЕЛТА/. Ні на адным з 13 аб'ектаў дарожна-транспартнай інфраструктуры, дзе планавалася выкарыстоўваць сродкі Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР), пасля спынення фінансавання работы не спыніліся. Акцэнт на гэтым зрабіў першы намеснік міністра транспарту і камунікацый Аляксей Ляхновіч на адкрыцці руху па ўчастку аўтамабільнай дарогі М10 з рэканструяванымі пуцеправодамі праз чыгунку і мостам у Калінкавіцкім раёне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксей Ляхновіч адзначыў, што пасля спынення фінансавання ЕБРР на праекты былі знойдзены неабходныя сродкі. Ён падзякаваў Прэзідэнту, ураду за тое, што работы на намечаных аб'ектах не былі спынены.

Некаторыя з аб'ектаў здалі ў мінулым годзе. "У гэтым здаём яшчэ пяць, у тым ліку два - на Гомельскай зямлі", - удакладніў першы намеснік міністра.

Паводле яго слоў, у бягучым годзе ў Беларусі плануецца выканаць бягучы і капітальны рамонт больш як на 2 тыс. км аўтамабільных дарог. "У тым ліку па Гомельскай вобласці гэта 270 км", - паведаміў Аляксей Ляхновіч.

"У мінулым годзе мы здалі ў эксплуатацыю 80 маставых збудаванняў пасля капітальнага, бягучага рамонту і рэканструкцыі. У гэтым годзе работы вядзём яшчэ на 113", - дадаў ён.-0-

БЕЛТА - Навiны Беларусi

Да спіса навін