Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Петрыкаўскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
30 жніўня 2019

Кампаніі з васьмі краін заявілі аб удзеле ў выстаўцы BelTexIndustry

30 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кампаніі з Беларусі, Расіі, Украіны, Узбекістана, Польшчы, Чэхіі, Кітая і Пакістана заявілі аб удзеле ў міжнароднай выстаўцы па аптовым продажы тавараў лёгкай прамысловасці BelTexIndustry-2019, якая пройдзе 2-4 кастрычніка ў выставачным цэнтры "БелЭкспа" па праспекце Пераможцаў у Мінску, паведамілі БЕЛТА арганізатары мерапрыемства.

 

Гэта адна з самых важных падзей у тэкстыльнай галіне Беларусі. Мерапрыемства стала эфектыўнай пляцоўкай для наладжвання дзелавых сувязей і папулярызацыі прадукцыі не толькі на беларускім, але і на міжнародных рынках.

 

Наведвальнікі могуць падрабязна вывучыць прапановы і набыць тавары непасрэдна ў вядучых вытворцаў з розных краін, параўнаць якасць сыравіны і абсталявання, ацаніць фактуры тканін і крой вырабаў, наладзіць цэнтралізаваныя рытэйл-закупкі.

 

У праграме значацца інтэрактыўныя прэзентацыі, бізнес-канферэнцыі, бліц-перагаворы з пастаўшчыкамі і патэнцыяльнымі партнёрамі. Пройдуць таксама модныя паказы апошніх калекцый адзення і абутку ад вядучых вытворцаў і вядомых дызайнераў. На майстар-класах удзельнікі падзеляцца вопытам стварэння і дэкарыравання адзення, правядуць спецыялізаваныя семінары і трэнінгі.

 

У бягучым годзе выстаўка-кірмаш гатова прыняць 4 тыс. гасцей, будуць абсталяваны зоны для перагавораў і круглых сталоў.

 

Арганізатар - Нацыянальны выставачны цэнтр "БелЭкспа" пры падтрымцы канцэрна "Беллегпрам". Галоўная мэта выстаўкі - прадэманстраваць магчымасці беларускіх вытворцаў.-0-

Да спіса навін