Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Петрыкаўскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
10 верасня 2019

Тыпавое палажэнне аб рэгіянальным савеце па развіцці прадпрымальніцтва зацверджана ў Беларусі

10 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тыпавое палажэнне аб абласным (раённым) савеце па развіцці прадпрымальніцтва зацверджана пастановай Савета Міністраў нумар 604 ад 9 верасня 2019 года, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.
Палажэннем устаноўлены парадак стварэння, мэты, задачы, правы і рэгламент работы абласнога (раённага) савета па развіцці прадпрымальніцтва.
Згодна з дакументам, рэгіянальны савет уяўляе сабой пастаянна дзеючы кансультатыўны і дарадчы орган пры абласным (раённым) выканкаме, створаны для ўзаемадзеяння дзелавых колаў з дзяржорганамі ў сферы падтрымкі і развіцця прадпрымальніцтва, аператыўнага вырашэння праблем функцыянавання бізнесу, якія знаходзяцца ў кампетэнцыі органаў мясцовага кіравання і самакіравання.
У пералік асноўных задач рэгіянальнага савета ўключаны разгляд комплексаў мерапрыемстваў па забеспячэнні рэалізацыі ў рэгіёне праграм малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, выпрацоўка і пашырэнне ініцыятыў па актывізацыі прадпрымальніцкай дзейнасці і павышэнні ўкладу прыватнага бізнесу ў развіццё рэгіёна, аналіз практыкі функцыянавання прадпрымальніцтва ў рэгіёне, выяўленне характэрных праблем, выпрацоўка і прадстаўленне прапаноў аб іх сістэмным вырашэнні ў Савет па развіцці прадпрымальніцтва. У задачы савета ўваходзіць таксама разгляд спрэчных пытанняў і канфліктных сітуацый, што ўзнікаюць паміж суб'ектамі прадпрымальніцкай дзейнасці і мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі, выпрацоўка і пашырэнне мер па іх вырашэнні, павышэнне ўзроўню прававой культуры і дзелавой этыкі прадпрымальнікаў, фарміраванне навыкаў вырашэння праблемных пытанняў з дапамогай публічнага абмеркавання і дыялогу.
Прадугледжваецца, што дзейнасць рэгіянальнага савета ажыццяўляецца на грамадскіх пачатках.
Пастанова ўступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання.-0-

Да спіса навін