Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Петриковский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
25 января 2019

Нашы лепшыя жывёлаводы

Стала добрай традыцыяй прафсаюзам работнікаў АПК праводзіць акцыю “Наш жывёлавод”, якае мае мэту падтрымання і стымулявання працы лепшых аператараў машыннага даення і жывёлаводаў на вырошчванні маладняку буйной рагатай жывёлы малочна-таварных і таварных ферм і комплексаў сельскагаспадарчых прадпрыемстваў раёна.

Сапраўды, кожнае жывёлагадоўчае падраздзяленне гаспадарак мае такіх добрасумленных працаўнікоў, якія душой хварэюць за надоі, прывагі, стан даверанай жывёлы. Гэтых людзей варта вылучаць, іх намаганні не павінны застацца па-за ўвагай. Атрымліваючы граматы і падарункі яны адчуваюць, што іх праца заўважаецца, а гэта ў сваю чаргу дае стымул да новых перамог. Ды і іншыя працаўнікі пачынаюць імкнуцца да лепшых паказчыкаў у спадзяванні стаць лідарамі ў сваіх калектывах у наступны раз.

Сёлетняя акцыя стартавала ў студзені. Райкам прафсаюза работнікаў АПК падвёў вынікі работы жывёлаводаў за мінулы год і зараз праходзіць прыемная місія – узнагароджанне лепшых.

Так, днямі старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Ірына Берднік завітала з падарункамі і граматамі ў ААТ “Агра-Слабада” і “Курыцічы”.

Па выніках мінулага года на малочна-таварнай ферме “Слабада” заслужана прызнана лепшай аператар машыннага даення Святлана Якушава, якая ад адной галавы атрымала 3050 кілаграмаў малака. Сярод жывёлаводаў гэтай фермы роўных не было даглядчыцы маладняку буйной рагатай жывёлы ва ўзросце ад 0 да 20 дзён Людміле Сідарэнка.

На МТФ “Лосевічы” ААТ “Курыцічы” лепшых надояў дасягнула аператар машыннага даення Лілія Амельчанка. Дарэчы, яна ўжо каторы год з’яўляецца лідарам гэтай фермы і яе фотаздымак не раз з’яўляўся на старонках райгазеты. Лепшым жа жывёлаводам па праве прызнана даглядчык маладняку жывёлы з малочна-таварнага комплекса “Курыцічы” Таццяна Яцук.

Усе перадавыя жанчыны ва ўрачыстай абстаноўцы разам са словамі віншаванняў і пажаданняў атрымалі з рук Ірыны Берднік ганаровыя граматы райкама прафсаюза работнікаў АПК і падарункі. У сваю чаргу працаўніцы падзякавалі за ўвагу да іх працы і паабяцалі і надалей апраўдваць сваёй працай аказаны ім давер.

Разам з тым, Ірына Берднік наведваючы фермы цікавілася створанымі для работнікаў умовамі працы і адпачынку. А гэта – ці працуюць на аб’ектах жывёлагадоўлі душавыя пакоі, ці ёсць дзе працаўнікам банальна памыць рукі, ці існуюць пакоі для прыняцця ежы, адпачынку і пераапранання і іншае.

Акцыя “Наш жывёлавод” працягваецца і заслужаныя ўзнагароды атрымаюць усе лепшыя працаўнікі галіны жывёлагадоўлі.

Дзмітрый БЯЛЬКО, фота аўтара

К списку новостей