Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Петриковский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости республики
11 июля 2017

На базе Ляскавіцкага сельскага Савета дэпутатаў адбыліся Дзень Савета і Дзень дэпутата

Удзельнікамі мерапрыемства сталі кіраўнікі аддзелаў райвыканкама, раённых службаў, якія маюць непасрэднае дачыненне да тэмы агратурызму і добраўпарадкавання населеных пунктаў, старшыні сельвыканкамаў, старшыня раённага Савета дэпутатаў Галіна Шчэрбак і член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Аксана Кавалькова.

У час семінара было запланавана наведванне вёсак Дарашэвічы, Брынёў, аграгарадка Ляскавічы. Галоўнай тэмай сустрэчы стала развіццё агратурызму. Таксама ўвага была сканцэнтравана на добраўпарадкаванні і санітарным стане гэтых тэрыторый.

Пасля правядзення агляду тэрыторый старшыня раённага Савета дэпутатаў Галіна Шчэрбак дала здавальняючую адзнаку рабоце сельскага Савета, але папярэдзіла: праца павінна мець планамерны характар.

На плянарным пасяджэнні старшыня Ляскавіцкага сельскага Савета Вольга Янкевіч падзялілася вопытам работы па навядзенні парадку на тэрыторыях населеных пунктаў Савета. Па гэтай тэме выступілі таксама прадстаўнікі аддзелаў і служб райвыканкама.

“Петрыкаўскія навіны”

К списку новостей