Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать
Навіны раёна
Апаратная нарада пры старшыні райвыканкама Аляксандры Верамееве прайшла 
сёння з удзелам кіраўнічай вертыкалі раёна
20.08.2024

Апаратная нарада пры старшыні райвыканкама Аляксандры Верамееве прайшла сёння з удзелам кіраўнічай вертыкалі раёна

Пачаў нараду кіраўнік раёна са слоў падзякі ўсім, хто прымаў удзел у падрыхтоўцы і правядзенні фестывалю "Кліч Палесся". Акрэсліў старшыня выканкама і праблемныя моманты, на якія варта будзе звярнуць увагу пры падрыхтоўцы наступнага этнафэсту. Так, неабходна будзе спланаваць стаянку для паркоўкі легкавога аўтатранспарту.

На нараду былі вынесены і іншыя надзённыя пытанні арганізацыі жыццядзейнасці насельніцтва Петрыкаўшчыны.

Так,  мабільная група на мінулым тыдні вывучала пытанні арганізацыі працы ў ДРБУ-112, суднарамонтным заводзе і на шэрагу іншых прадпрыемствах раёна. Па факце выяўленых недахопаў, акрэслены тэрміны іх ухілення.

Што да аператыўнай абстаноўкі па лініі РАУС і РАНС, то яна, па інфармацыі кіраўнікоў ведамстваў, кантралюемая.

Узнімаў кіраўнік раёна пытанні навядзення парадку на зямлі і добраўпарадкавання тэрыторый населеных пунктаў раёна. Так, справаздачу па абыходжанні з пустуючымі дамамі, стане дзіцячых гульнявых пляцовак трымаў начальнік аддзела архітэктуры, будаўніцтва і ЖКГ. Кіраўніком райвыканкама пазначаны праблемныя моманты, да вырашэння якіх даручана далучыцца ўсім адказным і зацікаўленым службам. Кантроль за выкананнем па факце фотасправаздачы санітарнай службы раёна старшыня пакідае за сабой.

На асабістым кантролі старшыні застаюцца пытанні падрыхтоўкі да АЗП, выканання графіку тампанажу свідравін. З інфармацыяй па выкананні графікаў выступілі кіраўнікі адказных службаў.

 





Да спіса
© ПЕТРЫКАЎСКІ РАЁННЫ
ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ, 2025.