Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў

17.02.2025
Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў

У Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў і з нагоды 36-годдзя з дня вываду савецкіх войскаў з Афганістана ў гарадскім парку прайшоў мітынг.

Мерапрыемства сабрала былых воінаў-афганцаў і іх родных, прадстаўнікоў мясцовай улады, працоўных калектываў, грамадскіх арганізацый, жыхароў горада. Перад прысутнымі выступіў старшыня раённага Савета дэпутатаў Віталій Пілер, які падзякаваў воінам-інтэрнацыяналістам за іх мужнасць і стойкасць, актыўную грамадзянскую пазіцыю, сілу духу, прыхільнасць да дабра і справядлівасці.

– Сёння спаўняецца 36 гадоў, як апошні савецкі салдат пакінуў тэрыторыю Афганістана. Аднак памяць аб вайне па-ранейшаму адклікаецца болем у сэрцах матуль, бацькоў, удоў, дзяцей тых хлопцаў, якія не вярнуліся дадому. 771 беларус загінуў у той вайне, 4 – нашы землякі.

Пра важнасць захавання памяці пра подзвіг салдат гаварыў старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане”, падпалкоўнік у запасе Мікалай Жукоўскі:

– Салдаты нашага раёна з гонарам выканалі інтэрнацыянальны абавязак перад Радзімай, праявілі мужнасць і гераізм. Кожны з нас павінен выхоўваць у маладога пакалення такія пачуцці як братэрства, патрыятызм, адданасць Радзіме.

Член раённага маладзёжнага савета пры Петрыкаўскім раенным Савеце дэпутатаў Сяргей Шамра ад імя маладога пакалення выказаў словы ўдзячнасці воінам-інтэрнацыяналістам. Акцыяй "Свечка памяці", ускладаннем кветак і хвілінай маўчання ўдзельнікі мітынгу ўшанавалі памяць удзельнікаў афганскіх падзей.

© ПЕТРЫКАЎСКІ РАЁННЫ
ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ, 2025.