У раённым Доме культуры з нагоды прафесійнага свята сабраліся людзі, чый Службовы абавязак, ды і шчырае пакліканне сэрца-аберагаць наша жыццё і маёмасць ад надзвычайных сітуацый і разгулу стыхіі.
З прывітальным словам ад раённага выканаўчага камітэта да ратавальнікаў звярнулася намеснік старшыні Наталля Ходзька.
Акрамя слоў падзякі і шчырых пажаданняў, мужным вогнеборцам былі ўручаны заслужаныя ўзнагароды.
Цырымонію ўзнагароджання лепшых ратавальнікаў Петрыкаўшчыны працягнуў старшыня раённага Савета дэпутатаў Віталь Пілер.
Ушанаванне ветэранаў службы працягнуў начальнік РАНС Яўген Балотцаў, які пазначыў, што заўсёды лягчэй пераадольваць любыя жыццёвыя выпрабаванні, калі побач мудрыя, здольныя накіраваць па дакладным шляху настаўнікі.