Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Свята ведаў і вучнёўскіх перамог

10.06.2025
Свята ведаў і вучнёўскіх перамог
У райвыканкаме адбылася традыцыйная штогадовая цырымонія ўшанавання школьнікаў, якія сталі пераможцамі абласной і рэспубліканскай алімпіяд.
Са значнымі дасягненнямі хлопчыкаў і дзяўчынак, іх педагогаў і бацькоў павіншаваў старшыня раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Верамееў.
Выказваючы словы падзякі ўсім прысутным, кіраўнік раёна адзначыў вялікі ўклад устаноў адукацыі ў агульную скарбонку навучальных дасягненняў Петрыкаўшчыны.
14 дзяўчынак і хлопчыкаў з ліку вучняў гімназіі, першай гарадской школы, Курыціцкай, Бабуніцкай, Капаткевіцкай і Брынёўскай сярэдніх школ адзначаны былі ў гэты дзень узнагародамі ад мясцовай улады.
Аляксандр Аляксандравіч ад раённага выканаўчага камітэта ўручыў героям свята грашовыя прэміі, лісты падзякі і кветкі.

© ПЕТРЫКАЎСКІ РАЁННЫ
ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ, 2025.