Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

У дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь прадстаўніцы БСЖ раёна уручылі супрацоўнікам РАНС смачныя пірагі

24.02.2025
У дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь прадстаўніцы БСЖ раёна уручылі супрацоўнікам РАНС смачныя пірагі

У дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь прадстаўніцы БСЖ раёна уручылі супрацоўнікам РАНС , якія ў гэты святочны дзень на баявым дзяжурстве, смачныя пірагі.

Намеснік старшыні райвыканкама Наталля Ходзька ад імя райвыканкама і сябе асабіста павіншавала агняборцаў са святам: — Дзякуючы вашай складанай і цяжкай працы мы ўсе жывём спакойна, будуем планы і ведаем — ім суджана будзе збыцца! Вас, мужных, рашучых і моцных мужчын, мы вельмі шануем і паважаем.

І заўсёды будзем ганарыцца вамі! Лідар жаночага руху раёна Галіна Казак выказала ад усіх маці і жанчын раёна падзяку людзям у пагонах за іх няпростую, напружаную, нярэдка небяспечную службу па ахове нашага жыцця ад надзвычайных сітуацый.

Пачастункі, якія былі паднесены асабістаму складу РАНС, не толькі падсаладзілі святочны дзень агняборцаў, але і напоўнілі яго цяплом, клопатам і дадатковай энергіяй.

© ПЕТРЫКАЎСКІ РАЁННЫ
ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ, 2025.