У раённым Доме культуры работнікі УП “Палессе-Аграінвест” падвялі вынікі работы прадпрыемства за 2024 год, а таксама вынікі вытворчых спаборніцтваў у галінах раслінаводства і жывёлагадоўлі
03.03.2025
На падвядзенні вынікаў прысутнічалі ганаровыя госці: вядучы спецыяліст Адкрытага акцыянернага таварыства “Мазырскі НПЗ” Віктар Верамееў,кіраўніцтва, спецыялісты, работнікі СУП “Палессе-Аграінвест”.
У час святочнага мерапрыемства па падвядзенню вынікаў работы прадпрыемства УП “Палессе-Аграінвест” за 2024 год, дырэктар прадпрыемства Алена Асадчая, намеснік дырэктара па раслінаводству Іван Фешчанка ўзнагародзілі лепшых работнікаў па выніках вытворчых спаборніцтваў у галінах раслінаводства і жывёлагадоўлі.