У актавай зале другой гарадской школы адбылося ўрачыстае закрыццё Трэцяга працоўнага семестра сярод працоўных атрадаў актывістаў Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі.
Байцоў студэнцкіх атрадаў віталі прадстаўнікі ўлады і грамадскіх арганізацый, якія выступілі перад прысутнымі з сваімі прамовамі. Пасля чаго лепшыя працоўныя атрады ўстаноў адукацыі былі ўзнагароджаны за паспяхова адпрацаваны летні працоўны семестр, высокі прафесіяналізм і ўклад у развіццё студатрадаўскага руху БРСМ. Падзякі атрымалі прадстаўнікі першай, другой гарадскіх школы, гімназіі горада Петрыкава і Курыціцкай сярэдняй школы.
Напрыканцы мерапрыемства актывісты "БРСМ" разам выканалі гімн студэнцкіх атрадаў.