Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Урачысты мітынг прайшоў сёння ў гарадскім парку райцэнтра

13.06.2025
Урачысты мітынг прайшоў сёння ў гарадскім парку райцэнтра

Кіраўніцтва раёна, выпускнікі ўстаноў адукацыі, педагогі сабраліся каля помніка воінам-вызваліцелям, каб аддаць даніну памяці і ўдзячнасці абаронцам Айчыны.

Як згадаў у сваёй прамове выпускнік першай гарадской школы Дзмітрый Стракач, іх аднагодкам, выпускнікам 41-га года, лесам было наканавана стаць на абарону Радзімы. Сённяшнія ж выпускнікі жывуць у мірнай краіне і будуць амбіцыйныя планы на будучыню.

— Таму перад памяццю продкаў, хто падараваў нашаму пакаленню мірную будучыню, мы абавязаны жыць і працаваць дзеля росквіту роднай краіны, нашай Беларусі. Сваёй стараннай вучобай і працай мацаваць яе дабрабыт, — адзначыў Дзмітрый.

Традыцыя напярэдадні выпускнога балю збірацца на мітынг каля знакавага для жыхароў райцэнтра помніка — даніна памяці, напамін пра тое, што захаванне міру на зямлі клопат кожнага.


© ПЕТРЫКАЎСКІ РАЁННЫ
ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ, 2025.