- Паважаныя землякі, у дзень асноўнага галасавання хачу яшчэ раз нагадаць вам, што выбары - гэта ўнікальная магчымасць выказаць сваё меркаванне і паўплываць на лёс нашага грамадства.
Не забывайце, што нашыя галасы фарміруюць аснову для далейшых дзеянняў, вызначаюць напрамак, у якім будзе рухацца дзяржава. Давайце памятаць, што кожны голас мае значэнне. Няхай гэты выбар стане адлюстраваннем вашых надзей і імкненняў.
Разам мы зможам пабудаваць моцную, стабільную і квітнеючую Беларусь, у якой кожны грамадзянін адчувае сябе абароненым і ўпэўненым у заўтрашнім дні.
Ад усёй душы жадаю вам мудрасці і адказнасці ў прыняцці рашэнняў. Зрабіце крок насустрач лепшай будучыні для сябе, сваёй сям'і і нашага роднага краю, - скарыстаўшыся выпадкам звярнуўся да выбаршчыкаў Петрыкаўшчыны кіраўнік раёна.