Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Галоўная / Сельская гаспадарка

Сельская гаспадарка

Петрыкаўскі раён - раён сельскагаспадарчага прызначэння.

У склад аграпрамысловага комплексу Петрыкаўскага раёна ўваходзіць 1 камунальнае сельскагаспадарчае унітарнае прадпрыемства, унітарнае прадпрыемства "Палессе-Аграінвест", 5 адкрытых акцыянерных таварыстваў, 17 сельскіх (фермерскіх) гаспадарак.

Плошча сельскагаспадарчых угоддзяў у сельскагаспадарчых арганізацыях раёна складае 65190 гектараў, з іх ворныя землі – 43048 гектараў, сады – 91 га, лугапастбішчавыя ўгоддзi – 22051 гектараў.

Пасяўная плошча пад ураджай займае 42360 га. Распаханасць сельскагаспадарчых угоддзяў складае 65 адсоткаў. Якасць сельскагаспадарчых зямель ацэньваецца ў 22,8 бала, ворных – у 24,6 балаў.

У сельскагаспадарчай вытворчасці раёна занята больш за 1,3 тысячы чалавек. На 1 працуючага прыпадае 48,9 гектараў сельскагаспадарчых угоддзяў, у тым ліку 32,3 гектараў раллі.

Петрыкаўскі раён спецыялізуецца ў жывёлагадоўлі - на вытворчасці малака і мяса, у раслінаводстве - на вытворчасці збожжа . Удзельная вага таварнай прадукцыі раслінаводства склала 12%, жывёлагадоўлі-88%