Штогод у першую нядзелю кастрычніка наша краіна адзначае цудоўнае свята - Дзень настаўніка. Педагогі адкрываюць дзверы ў краіну Ведаў, выхоўваюць у дзяцей лепшыя якасці і даюць ім пуцёўку ў дарослае жыццё. Іх праца сапраўды не мае кошту.
У раённым Доме культуры прайшла сустрэча маладых спецыялістаў з кіраўніцтвам раёна.
Распачаў дыялог старшыня райвыканкама Аляксандр Верамееў, які расказаў моладзі пра Петрыкаўшчыну і азнаёміў прысутных з патэнцыялам рэгіёна, а таксама адказаў на пытанні маладых людзей.
Выніковае вераснёўскае пасяджэнне выканкама прайшло 30.09.2024г. пад старшынствам кіраўніка раёна Аляксандра Верамеева і пры ўдзеле старшыні раённага Савета дэпутатаў Віталія Пілера, начальнікаў аддзелаў і структурных падраздзяленняў райвыканкама, кіраўнікоў арганізацый і прадпрыемстваў раёна.
На прыём да кіраўніка раёна жыхары Петрыкаўшчыны звярнуліся па пытаннях адкрыцця прытулку для бадзяжых жывёл у гарадскім пасёлку Капаткевічы, арганізацыі дарожнага руху, у прыватнасці, размяшчэнне пешаходнага пераходу на адной з адрамантаваным вуліц гарпасёлка, а таксама функцыянаванне меліярацыйнага канала ў перыяд вясновага ўзняцця грунтовых вод.
Напачатку нарады старшыня райвыканкама падзякаваў адказным за якасную падрыхтоўку мерапрыемстваў у межах Дня народнага адзінства, па перапахаванню астанкаў чырвонаармейцаў у Пціцкім і Мышанскім сельсаветах і адкрыцця музея спорту.
22.09.2024 ў фізкультурна-аздараўленчым комплексе "Прыпяць" быў урачыста адкрыты музейны пакой "Легенды спорту Беларусі".