Апаратная нарада пры старшыні райвыканкама Аляксандры Верамееве пачалася з даклада пра вынікі наведвання мабільнай групай ААТ "Курыцічы", ДП "Петрыкаўскі райжылкамгас", Галубіцкага СДК, гандлёвых аб'ектаў Жыткавіцкага філіяла спажыўкааперацыі і прыватнікаў.
Па інфармацыі начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мікалая Семяніцкага, большасць акрэсленых недахопаў ухілены, некалькі застаюцца на кантролі службаў Заслуханы былі справаздачы кіраўніцтва РАНС і РАУС па аператыўнай абстаноўцы ў раёне З інфармацыяй пра агучаныя грамадзянамі падчас суботняй прамой лініі пытанні і арганізацыю навагодняга кірмашу выступіла намеснік старшыні Аляксандра Янчанкава.
Былі таксама заслуханы пытанні эпідэміялагічнай сітуацыі на тэрыторыі раёна, навядзення парадку на зямлі, арганізацыі работы з пустуючымі дамамі і гатоўнасці райцэнтра да святочных мерапрыемстваў.
Галоўны ідэолаг раёна праінфармавала прысутных аб зарэгістраваных кандыдатах у Прэзідэнты,якія ў хуткім часе распачнуць перадвыбарчую агітацыю.
Да спіса