Каманда Петрыкаўскага раёна прыняла ўдзел у штогадовай абласной Спартакіядзе сярод работнікаў органаў выканаўчай і прадстаўнічай улады Саветаў дэпутатаў Гомельскай вобласці.
У спаборніцтвах прынялі ўдзел 23 каманды, больш за 450 чалавек. Спартыўнае мерапрыемства прайшло на базе абласнога цэнтра алімпійскага рэзерву па лёгкай атлетыцы.
У асноўны дзень спаборніцтваў, спартсменаў-аматараў чакала насычаная праграма,якая ўключала стральбу з электроннага пісталета, стральбу з лука, настольны тэніс, дартс, бадмінтон, плаванне і крос-біятлон (эстафета).
Каманда Петрыкаўскага райвыканкама годна прадставіла наш раён на спаборніцтвах.
Віншуем Шышкіну Кацярыну, якая заняла ў асабістым першынстве 3-е месца ў спаборніцтвах па дартсе!
Да спіса