Пасяджэнне камісіі па супрацьдзеянні карупцыі ў Петрыкаўскім раённым выканаўчым камітэце прайшло сёння пад старшынствам кіраўніка раёна Аляксандра Верамеева.
На разгляд і абмеркаванне членаў камісіі вынесены наступныя пытанні: аб мерах, прыманых ДУ "Цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый Петрыкаўскага раёна" па папярэджанні здзяйснення карупцыйных злачынстваў і правапарушэнняў пры выкарыстанні бюджэтных сродкаў, а таксама пры правядзенні дзяржаўных закупак; аб рабоце сектара культуры райвыканкама па папярэджанні здзяйснення карупцыйных злачынстваў і правапарушэнняў ва ўстановах культуры раёна, у тым ліку аб рабоце, якая праводзіцца, па праверцы дэкларацый аб даходах і маёмасці падпарадкаваных сектару службовых асоб; аб рабоце аддзела адукацыі райвыканкама па папярэджанні здзяйснення карупцыйных злачынстваў і правапарушэнняў ва ўстановах адукацыі раёна, у тым ліку аб рабоце, якая праводзіцца, па праверцы дэкларацый і маёмасці падпарадкаваных аддзелу службовых асоб; аб рабоце сектара спорту і турызму райвыканкама, устаноў спорту раёна па папярэджанні здзяйснення карупцыйных злачынстваў і правапарушэнняў, у тым ліку аб рабоце, якая праводзіцца, па праверцы дэкларацый аб даходах і маёмасці падпарадкаваных сектару службовых асоб; аб арганізацыі дзейнасці камісіі па супрацьдзеянні карупцыі ДЛГУ "Петрыкаўскі лясгас "; аб выніках праверкі дэкларацый за 2024 год; аб выніках работы камісіі па супрацьдзеянні карупцыі ў Петрыкаўскім райвыканкаме за 2024 год; аб плане работы камісіі па супрацьдзеянні карупцыі ў Петрыкаўскім райвыканкаме на 2025 год.
Па пазначаных тэмах з інфармацыяй выступілі ўпраўляючы ДУ "Цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый Петрыкаўскага раёна" Святлана Шабалтас, загадчык сектара культуры райвыканкама Яна Мамрова, загадчык сектара спорту і турызму райвыканкама Зінаіда Беламутава, намеснік дырэктара ДЛГУ "Петрыкаўскі лясгас" Яўгеній Міцкевіч, начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы Петрыкаўскага райвыканкама, сакратар камісіі Кацярына Бекарэвіч.
Да спіса