У час сустрэчы было закранута галоўнае пытанне, якім жыве беларускае грамадства - выбары прэзідэнта краіны, якія прызначаны на 26 студзеня 2025 года. З календаром выбараў, дасягненнямі краіны за апошнія 30 гадоў і аргументамі на карысць удзелу у выбарах выступіла намеснік старшыні райвыканкама Наталля Ходзька.
У працяг сустрэчы гарпасялкоўцы змаглі задаць хвалюючыя іх пытанні, пазначыць праблемы. Так, жыхароў Капаткевіч хвалюе недастатковая колькасць кантэйнерных пляцовак для збору смецця і буйнагабарытных будаўнічых адходаў. Ёсць пытанні да дарог, закрыцця шэрагу гандлёвых кропак, утрымання ўласнікамі выкупленай, але не выкарыстоўваемай маёмасці, работы прыёмнага пакою гарпасялковай бальніцы. Па ўсіх пазначаных пытаннях былі дадзены тлумачэнні прысутнымі на сустрэчы кіраўнікамі.
Разам з тым гучалі на сустрэчы і словы ўдзячнасці кіраўніцтву раёна за праведзенае добраўпарадкаванне.
Да спіса