Па інфармацыі старшыні сельсавета Уладзіміра Аляксандрава, на сённяшні дзень у зарэчнай зоне Галубіцкага сельскага Савета зарэгістравана 122 чалавека, у той час як фактычна пражывае 58: 41 чалавек у Снядзіне, 15 у Мардвіне і 2 ў Беліне. Пераважная большасць жыхароў зарэчнай зоны - пенсіянеры, аднак ёсць і занятыя ў эканоміцы раёна вяскоўцы, якія працуюць на мясцовым ФАПе, пошце, у магазіне, лясніцтве, на паромнай пераправе і сацыяльнымі работнікамі.
Што да арганізацыі жыццядзейнасці жыхароў зарэчнай зоны, то, па словах прысутных на сустрэчы, заўваг і асаблівых пытанняў няма: перасоўных пункт прыязджае па графіку, насычанасць таварамі ў мясцовай краме добрая, ды і дарогу да вёскі абслугоўваюць рэгулярна на працягу года.Пэўныя цяжкасці ў снядзінцаў узнікаюць з завяршэннем навігацыйнага сезону, аднак яны не адчуваюць сябе пакінутымі і забытымі:зона абслугоўваецца суседнім Жыткавіцкім раёнам.
Да спіса