У раённым Доме культуры прайшло святочнае мерапрыемства для таленавітых, адораных вучняў Петрыкаўшчыны, якія дасягнулі высокіх вынікаў у вучобе, творчасці і спорце.
Удзельнікаў сустрэчы, вучняў устаноў адукацыі раёна з наступаючым Новым годам павіншаваў старшыня Петрыкаўскага райвыканкама Аляксандр Верамееў
Святочнае мерапрыемства, якое прайшло для адораных дзяцей раёна, было асаблівым. Яго ўдзельнікі – дзеці. Вучні ўстаноў адукацыі падрыхтавалі навагодняе прадстаўленне з танцамі і песнямі.
Арганізатары пастараліся, каб кожнаму хлопчыку і дзяўчынцы, якія прысутнічалі ў зале, было цікава і каб уражанні засталіся незабыўнымі.
Да спіса