Навіны раёна
01.07.2025
Сёння
на базе Камаровіцкай сярэдняй школы была адкрыта памятная дошка ў гонар Герояў
савецкага Саюза Малышава Фёдара Аляксеевіча, ураджэнца вёскі Заполье,
камандзіра дыверсійнай брыгады, на асабістым рахунку якога 19 воінскіх эшалонаў
праціўніка, пушчаных пад адхон; Даніліцкага Антона Пятровіча, ураджэнца вёскі
Бобрык, малодшага лейтэнанта, камандзіра
танка Т-34, які вызначыўся ў баі за ўтрыманне Сандамірскага плацдарма на левым
беразе ракі Вісла.
Мерапрыемства
наведалі прадстаўнікі раённай, мясцовай улады, грамадскіх арганізацый, жыхары
аграгарадка, моладзь.
З
прывітальным словам да прысутных звярнулася старшыня раённага аддзялення партыі
“Белая Русь” Наталля Ходзька.
Да спіса