Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь: будучыня залежыць ад нас – тэма сустрэчы інфармацыйна-прапагандысцкай групы на чале са старшынёй
Петрыкаўскага райвыканкама Аляксандрам Верамеевым з жыхарамі аграгарадка Колкі.
Падчас сустрэчы з вяскоўцамі гаворка ішла пра падрыхтоўку і правядзенне выбарчай кампаніі ў краіне, ролі інстытута прэзідэнцтва, дасягненнях суверэннай Беларусі.
Галоўны ідэолаг раёна Святлана Блінец прывяла важкія аргументы, чаму кожны з нас павінен прыйсці на выбары:
– Любая электаральная кампанія мае вялікае значэнне для краіны. А выбары Прэзідэнта - галоўная палітычная падзея, паколькі менавіта яны прадвызначаюць нашу будучыню.
Дакладчык акцэнтавала ўвагу прысутных на тым, што наша краіна забяспечвае сябе ва ўсіх важных сферах жыцця. Менавіта пад кіраўніцтвам Кіраўніка дзяржавы атрымалась не толькі захаваць і мадэрнізаваць нашы прамысловыя гіганты, але і стварыць зусім новыя, высокатэхналагічныя прадпрыемствы.
Больш за тое, нязменным нацыянальным брэндам Беларусі застаецца сацыяльная дзяржава, якая праяўляе клопат пра сваіх грамадзян, актыўна развіваючы сістэму аховы здароўя і сацыяльную сферу, аказваючы дапамогу малазабяспечаным слаям насельніцтва. Размова закранала і сельскагаспадарчую галіну: Беларусь забяспечвае сябе ў поўным аб'ёме малочнымі і мяснымі прадуктамі харчавання і мае магчымасць экспартаваць айчынныя тавары суседзям.
У час сустрэчы ўзнімаліся пытанні кіберзлачыннасці, інтэрнэтмахлярства, медыцынскага і камунальнага абслугоўвання насельніцтва аграгарадка.
Да спіса