20 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Гарачую тэлефонную лінію для кантролю за гандлёвым абслугоўваннем сельскага насельніцтва правядзе МАРГ, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю.
З мэтай кантролю за гандлёвым абслугоўваннем насельніцтва ў сельскай мясцовасці і прыняццем аператыўных мер рэагавання МАРГ 21 лютага правядзе гарачую тэлефонную лінію для грамадзян.
Для паведамлення аб парушэннях, для прапаноў у Брэсцкай вобласці можна пазваніць па тэлефоне 8-0162-40-71-76, у Віцебскай - 8-0212-63-95-22, у Гомельскай - 8-0232-53-70-31, у Гродзенскай - 8-0152-68-49-77, у Мінскай - 8-017- 325-39-68, у Магілёўскай - 8-0222-74-57-66.
У МАРГ звярнулі ўвагу на тое, што паведамленні, якія паступілі на тэлефонную лінію, рэгістрацыі ў канцылярыі не падлягаюць, адказы на іх накіроўвацца не будуць, патрабаванні закона Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб" на іх не распаўсюджваюцца.-0-