Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
Навіны рэспублікі
24.06.2025

Лукашэнка: такія прынцыпы, як міласэрнасць, гуманізм і салідарнасць, блізкія Беларусі

 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Князя і Вялікага Магістра Суверэннага Ваеннага Ордэна Гаспітальераў Святога Іаана Іерусалімскага, Родаса і Мальты Фра Джона Данлэпа з Днём Святога Іаана Хрысціцеля. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. 

 

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што прынцыпы, якімі на працягу стагоддзяў кіруецца ордэн, – міласэрнасць, гуманізм і салідарнасць – блізкія і Беларусі. «Мы падзяляем перакананне ў тым, што клопат аб чалавеку, дапамога слабым і бяздольным, імкненне да дыялогу і ўзаемаразумення з'яўляюцца фундаментальнымі асновамі справядлівага і гарманічнага светапарадку», – гаворыцца ў віншаванні. 

 

Асаблівы сэнс, па словах Прэзідэнта, мае сёлетні юбілейны год, які адзначаецца Каталіцкім Касцёлам як Год надзеі. «Гэта час духоўнага абнаўлення, умацавання ўніверсальных каштоўнасцей і салідарнасці. Лічу, дзейнасць Мальтыйскага ордэна, напоўненая служэннем і спагадай, будзе займаць дастойнае месца ў справе імкнення да спакою і духоўнага адраджэння, – падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. – Няхай выпрабаванні сучаснасці стануць стымулам для пераасэнсавання, пошуку шляхоў прымірэння і паглыблення міжнароднага супрацоўніцтва». 

 

Прэзідэнт Беларусі пажадаў Князю і Вялікаму магістру выдатнага здароўя і дабрабыту, а Мальтыйскаму ордэну – далейшага працвітання.


БелТА

Да спіса