Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Галоўная / Гасцям / Санаторыі

Санаторыі

Санаторыі


Дзіцячы рэабілітацыйна-аздараўленчы цэнтр "Пціч" размешчаны на ўзгорыстым узвышшы сярод змешанага лесу за 4 км на поўнач ад г.п. Капаткевічы Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці, на правым беразе ракі Пціч, дзе абсталяваны пляж цэнтра.


Добрыя кліматычныя ўмовы тэрыторыі выкарыстоўваюцца ў лячэнні адпачывальнікаў - чыстае паветра ляснога масіву на фоне адсутнасці ў раёне прамысловых прадпрыемстваў, наяўнасць воднага фактару - адна з самых чыстых рэк Беларусі з ландшафтам у выглядзе прыбярэжных палян, лугоў і абсталяванага пляжа.


Цэнтр мае сучасныя будынкі з цёплымі пераходамі і новыя інжынерныя сістэмы і збудаванні. Адпачывальнікаў чакае пражыванне ў камфортных нумарах з усімі выгодамі розных катэгорый: 2-мясцовыя і 4-мясцовыя двухпакаёвыя блочнага тыпу, 2-мясцовы 2-пакаёвы паўлюкс.


Адпачывальнікам прапануецца шырокі пералік медыцынскіх працэдур: электралячэнне, святлолячэнне, магнітатэрапія, ароматэрапія, фітатэрапія, інгаляцыі. Шырокі набор працэдур прапануе водалячэбніца (душ лячэбны, душ Шарко, падводны душ-масаж, ванны жамчужныя). Таксама прапануюцца паслугі ўрачоў-спецыялістаў: педыятра, стаматолага, працуе кабінет лячэбнай фізкультуры.


У цэнтры арганізавана шасціразовае харчаванне. У рацыён уключаюцца прадукты з радыепратэктарнымі ўласцівасцямі, што садзейнічае хуткаму вывядзенню шкодных рэчываў з арганізма, і багатыя на мінеральныя солі і вітаміны, з мэтай кампенсавання іх дэфіцыту ў дзіцячым арганізме. Дзеці штодзённа атрымліваюць мінеральную ваду, натуральныя сокі, свежыя фрукты і агароднінныя стравы, багатыя клятчаткай.


Для арганізацыі вольнага часу дзяцей і падлеткаў у дзіцячым рэабілітацыйна-аздараўленчым цэнтры "Пціч" ёсць: актавая зала, аснашчаная для правядзення масавых мерапрыемстваў сучаснай тэхнікай; відэасалон для прагляду навучальных, тэматычных і забаўляльных відэафільмаў; летняя эстрада і танцавальная зала, дзе праходзяць цікавыя мерапрыемствы, дыскатэкі; бібліятэка з шырокім выбарам мастацкай, праграмнай і метадычнай, вучэбнай літаратуры, гульнявыя пакоі для заняткаў па інтарэсах, дзе ёсць гульні і цацкі для дзяцей рознага ўзросту; пакоі для гуртковай работы, дзе дзеці могуць праявіць сваю творчасць у стварэнні вырабаў з саломкі, паперы, цеста, прыроднага матэрыялу. У цэнтры праводзяцца тэматычныя вечары, дыскатэкі, спартыўныя спаборніцтвы, конкурсы пад кіраўніцтвам кваліфікаваных культарганізатара і музычнага кіраўніка. Акрамя таго арганізуюцца турыстычныя паездкі ў г. Тураў, экскурсіі ў дом-музей дзеда Талаша, жывы куток, турыстычныя паходы ўздоўж ракі Пціч з арганізацыяй рыбалкі з сапраўднай рыбацкай юшкай.


Сайт ДРАЦ "Пціч" http://www.centreptitch.by/