Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім

Спорт

Сектар спорту і турызму Петрыкаўскага райвыканкама

247940, г. Петрыкаў, вуліца Гагарына, 17
Тэлефон: 8 (02350) 2-70-58
Электронная пошта: petrikovsport@petrikov.gov.by

Загадчык сектара


Беламутава Зінаіда Уладзіміраўна

Прыём грамадзян па асабістых пытаннях
па серадах: з 8.00 гадзін да 13.00 гадзін

Рэжым работы:

Панядзелак-Пятніца з 08.30 да 17.30 гадзін
перапынак з 13.00 да 14.00
Афіцыйны Instagram:


https://www.instagram.com/sectorsportaiturizma_petrikov?igsh=Z3NiMGFzaGd5M2wz&utm_source=qr

Спартыўная галіна Петрыкаўскага раёна прадстаўлена развітай сацыяльнай інфраструктурай. У Петрыкаўскім раёне функцыянуюць 93 спартыўныя збудаванні (з іх у сельскай мясцовасці-70) для арганізацыі і правядзення спартыўна-масавай фізкультурна-аздараўленчай работы з дзецьмі і падлеткамі.

Падрыхтоўку спартыўнага рэзерву ў раёне ажыццяўляе дзіцяча-юнацкая спартыўная школа Петрыкаўскага раёна, у якой функцыянуе 4 аддзяленні па відах спорту (цяжкая атлетыка, лёгкая атлетыка, футбол, валейбол).

Колькасць спартсменаў-навучэнцаў, якія па стане на 1 студзеня 2024 года займаюцца ва ўстанове - 263. Падрыхтоўку спартсменаў ажыццяўляюць 9 трэнераў-выкладчыкаў, з іх: 6 штатных і 3 сумяшчальнікаў.

Колькасць спартыўных секцый і аб'яднанняў па інтарэсах ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі складае 135 адзінак. Колькасць навучэнцаў, якія займаюцца ў спартыўных секцыях, складае 1702 чалавекі або 53,0% ад агульнай колькасці навучэнцаў.

На балансе ўстановы знаходзяцца фізкультурна-спартыўная зала, міні-футбольная пляцоўка, пабудаваная ў 2019 годзе па сацыяльным праекце «Bonfesto-дзецям», абсталяваная штучным пакрыццём, прадастаўленым бязвыплатна асацыяцыяй «Беларуская федэрацыя футболу» і фізкультурна – аздараўленчы комплекс «Прыпяць» (далей-ФАК «Прыпяць») уведзены ў эксплуатацыю ў верасні 2019 года.

ФАК «Прыпяць» уключае ў сябе:

адкрытае спартыўнае ядро: футбольнае поле са штучным пакрыццём і трыбунамі на 820 пасадачных месцаў, тры бегавыя дарожкі з сінтэтычным пакрыццём, зона для скачкоў у даўжыню і патройных скачкоў, спартыўныя пляцоўкі (валейбольная і баскетбольная) з сінтэтычным пакрыццём, варкаўт -пляцоўка, пляцоўка з антывандальнымі вулічнымі трэнажорамі;
адміністрацыйна-бытавы будынак: трэнажорныя залы (сілавая зала і кардыёзала), аднаўленчы комплекс (сауна, міні басейн, пакой адпачынку), пакоі для пражывання, дзве камандныя распранальні, кафэ і адміністрацыйна-бытавыя памяшканні.

Час працы фізкультурна – аздараўленчага комплексу «Прыпяць» - штодня з 8.00 да 22.00.

Акрамя правядзення вучэбна-трэніровачных заняткаў, наведвальнікам спартыўных аб'ектаў установы ДЮСШ прадастаўляецца 12 відаў платных паслуг:

трэнажорныя залы (кардыё-зона, сілавая зала);
сауна з пакоем для адпачынку (да 6 чалавек адначасова);
кафэ;
пражыванне (тры нумары на 11 ложка-месцаў і 1 нумар павышанай камфортнасці);
гульнявыя палі (футбольнае поле, валейбольная і баскетбольная пляцоўкі).
Ахоп занятасці фізічнай культурай і спортам у Петрыкаўскім раёне складае 5 647 чалавек ці 22% ад колькасці насельніцтва. На пастаяннай аснове праводзяцца раённыя турніры па міні-футболе, валейболе, таварыскія сустрэчы, арганізуецца правядзенне майстар-класаў для навучэнцаў агульнай сярэдняй адукацыі. А таксама, праводзяцца спартыўна-масавыя мерапрыемствы на агульнагарадскіх святах, мерапрыемствы, прымеркаваныя да святочных дзён і памятных дат.

На тэрыторыі раёна функцыянуе вяслярная база, аддзяленні веславання на байдарках і каноэ ўстановы «Гомельская СДЮШАР прафсаюзаў па веславанні акадэмічным». На аддзяленні веславання на байдарках і каноэ павышаюць сваю спартыўную падрыхтоўку 43 спартсменаў-навучэнцаў у 5 навучальных групах.

Таксама у раёне функцыянуе адна група ў колькасці 9 спартсменаў-навучэнцаў аддзялення па таэквандо ўстановы «Гомельская спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву прафсаюзаў па барацьбе».

У 2020 годзе ўтворана футбольная каманда «Шахцёр» г.Петрыкава, якая выступае ў 2023 годзе ў чэмпіянаце Рэспублікі Беларусь па футболе сярод каманд першай лігі.

22 верасня 2024 года адкрыўся Петрыкаўскі музей «Легенды спорту Беларусі» на базе ўстановы «Дзіцяча-юнацкая спартыўная школа Петрыкаўскага раёна».

Петрыкаўскі раён з'яўляецца малой радзімай такіх алімпійскіх чэмпіёнак, як Літвінчук Марына (заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь, бронзавы прызёр летніх Алімпійскіх гульняў у Лондане, шматразовая чэмпіёнка свету, Еўропы і нацыянальных першынстваў па веславанні на байдарках і каноэ) і Ляпешка Надзея (заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь, двухразовы бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў, чэмпіёнка свету і Еўропы, шматразовая пераможца нацыянальных першынстваў па веславанні на байдарках і каноэ).