Адказны за вядзенне Гандлёвага рэестра: г. Петрыкаў, вул.Гагарына,15
рэжым працы з 8-30 да 17-30, перапынак з 13-00 да 14-00,
выходныя дні: субота, нядзеля
галоўны спецыяліст аддзела эканомікі Петрыкаўскага райвыканкама кабінет № 105, тэл. 8 (02350) 2-70-13.
Гандлёвае абслугоўванне насельніцтва на тэрыторыі Петрыкаўскага раёна ажыццяўляе 202 суб'екты гаспадарання, з іх 89 юрыдычных асоб і 113 індывідуальных прадпрымальнікаў.
Па стане на 1 студзеня 2024 года функцыянуе 245 стацыянарных рознічных гандлёвых аб'ектаў, агульнай плошчай 16,4 тыс. кв.м., 45 аб'екта перасоўных сродкаў развазнога, разноснага гандлю, 14 інтэрнэт-крам, адзін рынак і 91 аб'ект грамадскага харчавання на 3 тыс. 526 пасадачных месц, у тым ліку 30 аб'ектаў агульнадаступнай сеткі на 1 тыс. 98 пасадачных месц.
З іх 31 крама гандлёвай плошчай 2,9 тыс.кв.м., 5 аўтамагазінаў, рынак на 104 гандлёвыя месцы і 7 аб'ектаў агульнадаступнай сеткі на 240 пасадачных месцаў належаць Гомельскаму абласному спажывецкаму таварыству.