• Плошча горадаПлошча горада
  • Гасцініца "Прыпяць"Гасцініца "Прыпяць"
  • ЛяскавічыЛяскавічы
  • Помнік Н.П.ЧалогаПомнік Н.П.Чалога
Галоўная -  Сацыяльная сфера -  Культура -  Петрыкаўскі гісторыка-краязнаўчы музей

Петрыкаўскі гісторыка-краязнаўчы музей

Дзяржаўная ўстанова культуры «Петрыкаўскі гісторыка-краязнаўчы музей»

Дырэктар Трухановіч Галіна Уладзіміраўна


Адрас: 247912 Гомельская вобласць, г. Петрыкаў, вул. Гагарына, 20.
Тэлефон: 8(02350)26679
Адрас электроннай пошты: iskusstvo@petrikov.gov.by
Рэжым работы:
аўторак–субота з 09.00 да 18.00
Выхадныя дні: нядзеля, панядзелак.
Санітарны дзень: апошні аўторак месяца.
Мы ў сацыяльных сетках:
УКантакце – https://vk.com/public202822394
https://vk.com/id425691591

Музей размешчаны ў двухпавярховым цагляным будынку, побач з музеем калісьці размяшчаўся замак XVI стагоддзя, пабудаваны мясцовым князем Юрыем Алелькавічам. Музей цікавы яшчэ і тым, што знаходзіцца каля вельмі маляўнічай мясцовасці: з вокнаў адкрываецца надзвычай прыгожы від на берагі Прыпяці, шырокія прасторы заліўных лугоў, высокіх берагоў і лясоў прырэчнай зоны.

Адкрыты для наведвальнікаў з сакавіка 2008 года. Агульная плошча займае 157 кв.м. З іх экспазіцыйныя залы – 58,2 кв.м., выставачныя – 37,4 кв.м. Экспазіцыя падзяляецца на дзве часткі: адна з іх прысвечана археалогіі і этнаграфіі Петрыкаўшчыны, другая – Вялікай Айчыннай вайне і вайне ў Афганістане. На другім паверсе размяшчаюцца залы для зменных выстаў музея.


З 1 кастрычніка 2014 года музей дзеда Талаша быў аб'яднаны з раённым краязнаўчым музеем.

Аддзел гісторыі нацыянальнага героя дзеда Талаша і партызанскага руху Петрыкаўшчыны
Старшы навуковы супрацоўнік музея – Муратшына Надзея Іванаўна
Адрас: 247903 Гомельская вобласць, в. Навасёлкі, вул. Набярэжная, 24.
Кантактны тэлефон: +375445892700
Час работы экспазіцыі:
Серада–субота з 9.00 да 18.00
Выхадныя дні: нядзеля, панядзелак.