• ЛяскавічыЛяскавічы
  • ГПГП
  • Плошча горадаПлошча горада
  • Помнік Н.П.ЧалогаПомнік Н.П.Чалога
Галоўная -  Раён

Раён


Петрыкаўшчына – надзвычай маляўнічы куток Беларускага Палесся. Акружаная рэкамі, ахутаная блакітнымі туманамі, яна назаўсёды застанецца ў памяці тых, хто аднойчы пабываў тут.

Самае моцнае ўражанне пакідаюць людзі: сціплыя, нястомныя працаўнікі, добрыя і гасцінныя, якіх аб'ядноўваюць добрыя памкненні і вера ў лепшае жыццё. Іх рукамі будуюцца новыя аб'екты, жылыя дамы.

Петрыкаўчане выхоўваюць дзяцей, вырошчваюць хлеб, пішуць вершы і музыку, спяваюць песні, свята шануюць сваю багатую гісторыю.

Петрыкаўшчына радзіма любімага народнага героя, легендарнага дзеда Талаша.

Цяпер насельніцтва раёна складае 26,4 тыс. чалавек.

Многае робіцца ў раёне для павелічэння аб'ёмаў вытворчасці прамысловай і сельгаспрадукцыі, спажывецкіх тавараў і паслуг насельніцтву. Дынаміка развіцця ўсіх галін раёна дадатная. А гэта яшчэ раз пацвярджае, што тут умеюць працаваць.

Адбылася рэарганізацыя і ўзбуйненне прадпрыемстваў сельскагаспадарчага комплексу раёна. У выніку рэарганізацыі сельгаспрадпрыемстваў павялічылася вытворчасць і рэалізацыя сельскагаспадарчай прадукцыі і эфектыўнасць яе вытворчасці.

Самадзейныя творчыя калектывы раёна пастаянна прымаюць удзел у раённых, абласных аглядах-конкурсах і фестывалях.

На Петрыкаўскай зямлі адбылося шмат гістарычных падзей, тут выраслі людзі, якія праславілі Беларусь.

Пяць ураджэнцаў раёна ўдастоены звання Героя Савецкага Саюза. Гэта Малышаў Фёдар Аляксеевіч, Самбук Іван Елісеевіч, Сцяпук Сямён Яфімавіч, Ліпуноў Аляксандр Якаўлевіч, Даніліцкі Антон Пятровіч. Кароль Р.Я. і Мотуз У.І. сталі поўнымі кавалерамі ордэнаў Славы.