Адказны за вядзенне Гандлёвага рэестра:
г. Петрыкаў, вул.Гагарына,15 рэжым працы з 8-30 да 17-30, перапынак з 13-00 да 14-00,
выходныя дні: субота, нядзеля
галоўны спецыяліст аддзела эканомікі Петрыкаўскага райвыканкама кабінет № 105, тэл. 8 (02350) 2-70-13.
Гандлёвае абслугоўванне насельніцтва на тэрыторыі Петрыкаўскага раёна ажыццяўляе 181 суб'ект гаспадарання, з іх 95 юрыдычных асоб і 86 індывідуальных прадпрымальнікаў.
Па стане на 1 студзеня 2026 года функцыянуе 288 стацыянарных рознічных гандлёвых аб'ектаў, агульнай плошчай 15,3 тыс. кв.м., 36 аб'ектаў перасоўных сродкаў развазнога, разноснага гандлю, 14 інтэрнэт-крам, адзін рынак і 82 аб'екта грамадскага харчавання на 3 тыс. 320 пасадачных месц, у тым ліку 33 аб'екта агульнадаступнай сеткі на 1 тыс. 160 пасадачных месц.
З іх 31 крама, 6 аўтамагазінаў, рынак на 104 гандлёвыя месцы і 6 аб'ектаў агульнадаступнай сеткі на 230 пасадачных месцаў належаць Гомельскаму абласному спажывецкаму таварыству.