• Плошча горадаПлошча горада
  • Помнік Н.П.ЧалогаПомнік Н.П.Чалога
  • Гасцініца "Прыпяць"Гасцініца "Прыпяць"
  • ЛяскавічыЛяскавічы
Галоўная -  Сацыяльная сфера -  Культура -  Капаткевіцкая школа мастацтваў

Капаткевіцкая школа мастацтваў

ДЗЯРЖАЎНАЯ ЎСТАНОВА АДУКАЦЫІ КАПАТКЕВІЦКАЯ ДЗІЦЯЧАЯ ШКОЛА МАСТАЦТВАЎ

Адрас 247920, Гомельская вобласць, Петрыкаўскі раён, г.п. Капаткевічы, вул. Школьная, д. 32

Тэлефон – 8 02350 2 39 34

Філіял у аг. Навасёлкі – 8 02350 9 01 19

Адрас электроннай пошты: iskusstvo2@petrikov.gov.by

Мы ў сацыяльных сетках: Аднакласнікі

Дырэктар – Перавознікава Аксана Фёдараўна

У 1974 годзе ў гарадскім пасёлку Капаткевічы было прынята рашэнне аб заснаванні сямігадовай дзіцячай музычнай школы.

01.09.2001 года было адкрыта мастацкае аддзяленне школы, і яна была перайменавана ў Капаткевіцкую дзіцячую школу мастацтваў.

У 2006 годзе ў адпаведнасці з праграмай сацыяльна-эканамічнага развіцця вёскі і з мэтай пашырэння кантынгенту вучняў дзіцячых школ мастацтваў у сельскай мясцовасці і ў аграгарадках, на базе Чалюшчавіцкага сельскага дома культуры быў адкрыты філіял Капаткевіцкай дзіцячай школы мастацтваў.

01.01.2022 года школа была пераўтворана шляхам далучэння да яе Навасёлкаўскай дзіцячай школы мастацтваў у якасці філіяла.

У школе працуюць 7 філіялаў у аг. Чалюшчавічы, у аг. Навасёлкі, у аг. Камаровічы, у н.п. Лучыцы, у н.п. Залессе, у н.п. Кашэвічы, у н.п. Н.Галоўчыцы.

У школе займаюцца 130 вучняў па спецыяльнасці: фартэпіяна, баян, акардэон, выяўленчае мастацтва, харэаграфічны клас.

Пасведчанне аб заканчэнні па выбранай спецыяльнасці дае права атрымаць прафесійную адукацыю ў сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных установах. Працуюць з дзецьмі кваліфікаваныя спецыялісты, якія маюць адпаведную адукацыю і катэгорыі.

У школе ўтвораны дзіцячы харавы калектыў і вакальная група «Зорачка» (кіраўнік - Чарвоная Т.А.); вакальна-эстрадная група настаўнікаў (кіраўнік – Чарвоная Т.А.); інструментальны ансамбль настаўнікаў (кіраўнік – Говар К.В.), якія з'яўляюцца ўдзельнікамі канцэртаў, свят, акцый населенага пункта і раёна. Адказным разнастайных выстаў па выяўленчым мастацтве выступае Церашчанкова Н.Р.

У школе створаны ўсе ўмовы для выхавання і развіцця эстэтычнага густу ў працэсе мастацка-творчай дзейнасці падрастаючага пакалення і пазнання і стварэння дзіцем каштоўнасцей культуры і мастацтва.