• ЛяскавічыЛяскавічы
  • Гасцініца "Прыпяць"Гасцініца "Прыпяць"
  • Плошча горадаПлошча горада
  • Помнік Н.П.ЧалогаПомнік Н.П.Чалога
Галоўная -  Сацыяльная сфера -  Культура -  Капаткевіцкі гарадскі Дом культуры

Капаткевіцкі гарадскі Дом культуры

Дзяржаўная ўстанова культуры
«Капаткевіцкі гарадскі Дом культуры»

Дырэктар - Суботка Ядвіга Іванаўна


247920, Петрыкаўскі раён,
г.п. Капаткевічы, вул. Меліярацыйная, д. 4
т. 802350 4-21-31
Адрас электроннай пошты: kultura3@petrikov.gov.by

У Капаткевіцкім гарадскім Доме культуры працуюць два калектывы са званнем «народны» і адзін «узорны»:

  • ансамбль народнай песні, музыкі і танца «Лявоніха»;
  • народны тэатр,
  • «узорны» ансамбль танца «Верасок».

Склад калектываў рознаўзроставы, гэта аматары народнай песні, музыкі і бытавога танца, народных свят і абрадаў, тэатральных пастановак.

Асаблівая ўвага ўдзяляецца рабоце са складанымі падлеткамі з няпоўных, малазабяспечаных і шматдзетных сем'яў. Узорны ансамбль танца «Верасок» складаецца з чатырох рознаўзроставых груп дзяцей ва ўзросце ад 6 да 17 гадоў, палавіна з іх хлопчыкі.

Работнікамі Капаткевіцкага гарадскога Дома культуры вывучаюцца і апісваюцца фальклорныя традыцыі палескага рэгіёна, народныя святы, праводзяцца сустрэчы з носьбітамі фальклору, а ўзорны калектыў «Верасок» з'яўляецца калектывам-спадарожнікам па захаванні, пераемнасці пакаленняў, дзе дзецьмі развучваюцца народныя бытавыя танцы, песні, легенды, быліны, гульні, прымаўкі, дзіцячыя лічылкі.

Рэпертуар калектываў уключае ў сябе рускія, украінскія, малдаўскія, венгерскія, літоўскія народна-сцэнічныя танцы, але асаблівае месца ў рэпертуары займаюць беларускія народна-сцэнічныя танцы: «Лявоніха», «Мікіта», «Вяночкі», «Таўкачыкі», полька «Весялуха». Калектывам адноўлены бытавыя танцы: полька «Шчабятуха», «Нарэчанька», «Матлет». Полька «Мост», «Троіца», «Конкавіцкая кадрыля», якія бытуюць толькі ў нашай мясцовасці, даследаваны і адноўлены: матэрыял унесены ў кнігу «Традыцыйная мастацкая культура беларусаў», том 6 «Гомельскае Палессе і Падняпроўе», (аўтары Баганёва А.М., Валодзіна Т.В., Козенка М.А.). Гэтыя танцы з поспехам выкарыстоўваюцца танцавальнымі калектывамі вобласці і рэспублікі.

Высокае выканальніцкае майстэрства, выразнасць і пластычнасць рухаў, захаванне народнага этыкету, любові і павагі да танцавальнай спадчыны нашых продкаў дало падставу калектывам з'яўляцца пастаяннымі ўдзельнікамі Міжнароднага фестывалю этнакультурных традыцый «Кліч Палесся», Міжнароднага фестывалю харэаграфічнага мастацтва «Сожскі карагод», рэспубліканскага фестывалю фальклорнага мастацтва «Берагіня», рэспубліканскага конкурсу выканаўцаў беларускіх народных танцаў «Мяцеліца», абласных, раённых свят і конкурсаў.