• Помнік Н.П.ЧалогаПомнік Н.П.Чалога
  • ЛяскавічыЛяскавічы
  • Гасцініца "Прыпяць"Гасцініца "Прыпяць"
  • Плошча горадаПлошча горада
Галоўная -  Навіны -  Навіны раёна

Фальклорны народны ансамбль “Спадчына” адзначыў 30-годдзе

08.06.2023
Як і трыццаць гадоў таму, 25-га мая Курыціцкі дом культуры напоўніўся мелодыямі гармоніка, гучнымі спевамі і шчырымі апладысментамі. У той дзень мясцовы гонар – фальклорны народны ансамбль “Спадчына”, юбілейным творчым вечарам адзначаў 30-годдзе свайго заснавання. 

Калектыў пачаў творчы шлях у 1993 годзе пад кіраўніцтвам Тамары Хаменя, якая і зараз працягвае сваю працу над захаваннем і прасоўваннем спрадвечных беларускіх традыцый: у першую чаргу народных песень і абрадаў. За сваю гісторыю “Спадчына” паспела паўдзельнічаць у шматлікіх фестывалях, даць мноства сольных канцэртаў як у межах, так і па-за межамі нашага раёна, некалькі разоў прымала ўдзел у тэлевізійных перадачах. Мяняўся склад калектыву, але місія ансамбля заўсёды заставалася нязменнай. 

Больш падрабязна http://petrikov.by/spadchyne-30/