• Помнік Н.П.ЧалогаПомнік Н.П.Чалога
  • Плошча горадаПлошча горада
  • Гасцініца "Прыпяць"Гасцініца "Прыпяць"
  • ЛяскавічыЛяскавічы
Галоўная -  Навіны -  Навіны раёна

Горад наведалі камунальнікі з усёй Беларусі

07.06.2023
Напрыканцы мінулага тыдня на Петрыкаўшчыну завітала дэлегацыя выязнога пасяджэння калегіі міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, каб азнаёміцца з вопытам добраўпарадкавання горада і раёна. 

Забягаючы наперад варта адзначыць, што ўдзельнікі калегіі не марнавалі час: часцяком прасілі скараціць працяглыя даклады, пераходзячы да самых істотных пытанняў. Немалая ўвага на пасяджэнні надавалася эфектыўнасці выкарыстання вылучаных на добраўпарадкаванне сродкаў і далейшых мер паляпшэння камфорту жыхароў і спажыўцоў камунальных паслуг. 

Пасля прывітальнага слова і выступлення старшыні райвыканкама Аляксандра Кохана, першы намеснік міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Генадзій Трубіла адзначыў: “Даклад Аляксандра Васільевіча быў вельмі змястоўны. Таму прапаную прайсціся па гораду і на ўласныя вочы пазнаёміцца з работай, што праведзена ў горадзе Петрыкаве па добраўпарадкаванні”. 

Дэлегаты прайшліся па гарадской плошчы, усклалі кветкі пасля непрацяглай экскурсіі па парку да помнікаў воінам-вызваліцелям горада Петрыкава і Дзеду Талашу і прыпынілася ў альтанцы каля музея, дзе са сваім дакладам іх чакаў дырэктар КВУП “Петрыкаўскі райжылкамгас” Сяргей Гайчук. Пазіраючы на фотакарткі горада пяці-шасцігадовай даўніны, госці адзначалі, што работа насамрэч праведзена істотная, горад літаральна змяніўся да непазнавальнасці, набыў сучасны выгляд. Асобна ўдзельнікі калегіі цікавіліся надзённым працягам добраўпарадкавання, у прыватнасці – азеляненнем райцэнтра.