• Гасцініца "Прыпяць"Гасцініца "Прыпяць"
  • Плошча горадаПлошча горада
  • Помнік Н.П.ЧалогаПомнік Н.П.Чалога
  • ЛяскавічыЛяскавічы
Галоўная -  Навіны -  Навіны раёна

Маладзежны сход

22.05.2024

На базе Петрыкаўскай дзіцячай школы мастацтва прайшоў маладзежны сход у фармаце дыялогавай пляцоўкі “Моладзь для дзяржавы ці дзяржава для моладзі?”, экспертам якога стала дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу рэспублікі Беларусь Святлана Сянько.

Арганізатарамі дыялогу выступіў актыў РГА “БРСМ”, мэтавая аўдыторыя – навучэнцы і працуючая моладзь, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый. З мэтай фарміравання прававой культуры, правільных адносін да спрадвечных каштоўнасцей беларускага народа на дыялог былі запрошаны спікеры. Старшыня раённага Савета дэпутатаў Віталій Пілер абмяркоўваў з удзельнікамі тэму фарміравання маладзёжных арганізацый на Петрыкаўшчыне, першы сакратар “БРСМ” Дар’я Туравец – важнасць грамадзянска-патрыятычнага выхавання, спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароненасельніцтва Ганна Кароль расказала пра сацыяльныя гарантыі для маладых сем’яў, старшыня маладзёжнага савета пры раённым Савеце дэпутатаў Юлія Ліпская – падтрымку ў раёне маладзёжных ініцыятыў і рэалізацыю праектаў. Выступленне спікераў выклікала адваротную сувязь: да кожнага з іх паступалі пытанні: які шлях трэба прайсці, каб у будучым мець мандат дэпутата, магчымасць стаць членам маладзёжнага Савета, БРСМ, працаўладкаванне, дзейнасць летніх будаўнічых атрадаў.

Вялікую цікавасць у моладзі выклікала размова з дэпутатам Палаты прадстаўнікоў. Юнакі і дзяўчаты цікавілася дзейнасцю парламентарыя, роляй УНС у жыцці краіны і значэннем лозунгу “Час выбраў нас”. Эксперт, адказваючы на пытанні, расказала ўдзельнікам, які шлях у развіцці прайшла краіна за апошні час. Нагадала пра гераізм народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, якой небяспецы падвяргалася наша грамадства ў 2020 годзе, калі пры куратарстве Захаду была спроба парушыць незалежнасць краіны. Толькі дзякуючы моцы беларусаў, любві да роднай зямлі мы не аддалі краіну. Святлана Уладзіміраўна адзначыла, што ў Беларусі для моладзі адкрыты любыя дарогі для прафесійнага і кар’ернага росту, самарэалізацыі, для адпачынку, стварэння сям’і, Каб было і надалей так – патрэбна быць моцнымі, заставацца патрыётамі і цаніць тое, што маем.

У ходзе дыскусіі ўдзельнікі прыходзілі да выніку, што за імі застаецца свабода выбару жыццёвай пазіцыі. Але за любы выбар трэба быць гатовым трымаць адказ.

Дадзены адказ і на пастаўленую тэму дыялогу. Дзяржава дае моладзі надзейны жыццёвы трамплін, узамен патрабуючы быць сапраўдным патрыётам. Дзяржава і моладзь – непарыўныя і маюць узаемныя абавязацельствы.