• Помнік Н.П.ЧалогаПомнік Н.П.Чалога
  • Гасцініца "Прыпяць"Гасцініца "Прыпяць"
  • Плошча горадаПлошча горада
  • ЛяскавічыЛяскавічы
Галоўная -  Навіны -  Навіны раёна

Праграма VII Міжнароднага фестывалю этнакультурных традыцый «Кліч Палесся». Свята адбудзецца 20 жніўня ў Ляскавічах Петрыкаўскага раёна

08.08.2022


Упершыню на фестывалі пройдуць «ЭтнаЗааФэст» і рыцарскі бугурт-фэст. Адбудзецца воднае флайборд-шоу. Будзе таксама працаваць інтэрактыўная пляцоўка «Партызанскі край», прысвечаная Году гістарычнай памяці. Адбудуцца канцэрты фолк-гурта «Зазноба» з расійскай Пензы і пераможцаў першага адкрытага конкурсу «КаверХорШоу». Госці змогуць наведаць аб’екты туріндустрыі Нацыянальнага парка «Прыпяцкі». У Музеі прыроды за круглым сталом абмяркуюць пытанні развіцця рэгіянальнага турызму ў Беларусі. Галоўныя падзеі запланаваны ў самым прыгожым месцы – на набярэжнай ракі Прыпяць. Пачнецца фестываль у 12 гадзін.